В белорусском твитере появился интересный тред: россиянин Amatarmou пишет о том, как переехал жить в Минск из дальневосточного Благовещенска и что его удивляло в первое время. Причем автор ведет свой тред по-белорусски! Местами он пишет с ошибками, и это простительно: ведь язык он начал учить лишь после переезда. The Village Беларусь публикует факты без правок.

01. Калі вам цікава, я магу зрабіць трэд пра тое, як я, расеец, пераехаў у Мінск і што мяне здзіўляла ў першы час жыцця ў Беларусі.

02. Я не хачу нікога пакрыўдзіць. Гэта толькі мае думкі і пачуцці. Іншыя расейцы не павінны са мной згадзіцца па ўсіх пунктах. Калі вы заўважыце памылкі, выпраўляйце, калі ласка. Твітар — амаль адзіная рэч на сённяшні дзень, якая мне дапамагае вывучаць вашую прыгожую мову.

03. Пачну з таго, што да першай паездкі ў Беларусь я ведаў толькі тое, што Minsk is the capital of Belarus, а таксама пра тое, што ў Беларусі прэзідэнт нейкі Лукашэнка.

04. Калі я быў маленькім, мая маці сябравала з беларускай, якая час ад часу ездзіла ў Беларусь і распавядала, як там хораша. Калі я не памыляюся, яна цяпер жыве ў Брэсце. Ммм. Толькі цяпер узгадаў (слушнае слова ў гэтым кантэксце?), што, калі я быў падлеткам, маёй лепшай сяброўкай была дзяўчына, якая таксама нарадзілася ў Беларусі.

05. Дарэчы, на Далёкім Усходзе Расіі шмат беларусаў, украінцаў, малдаван і іншых нацыянальнасцей. Увогуле на Далёкім Усходзе ёсць старажытная традыцыя, напрыклад, калі украінец ажаніўся на габрэйцы, у іх павінен нарадзіцца рускі. Але гэта іншая гісторыя.

06. Я зацікавіўся Беларуссю, калі жыў у Екацярынбургу. Мой студэнт, які любіў хакей, ездзіў у Мінск на чэмпіянат. Яму так спадабаўся гэты горад, што ён раіў усім туды зьезьдзіць.

07. Перад вандроўкай, я адшукаў перадачу Мова Нанова і паглядзеў некалькі выданняў. Разумеў не шмат, нават негледзячы на тое, што дагэтуль вывучаў польскую. Але гучала мова вельмі цудоўна. Перад вандроўкамі ў іншыя краіны я заўсёды імкнуся вывучыць некалькі слоў на мове краіны. Гэты раз не быў выключэннем. Памятаю, што ў першы дзень у Мінску я павітаў па-беларуску прадавачку ў краме, але яна неяк дзіўна на мяне паглядзела, нібыта вар’ята ўбачыла.

08. Мне было вельмі складана лічыць грошы. Я нават не ведаў, куды класці ўсе гэтыя паперкі, а на касе я проста паказваў касіркам тое, што ў мяне ёсць, а яны бралі тое, што было патрэбна.

09. Чысціня на вуліцах беларускіх гарадоў — гэта ўжо легенда. Але вы б ведалі як для расейца гэта незвычайна.

10. Амаль усе твары, якія я бачыў у горадзе, былі, славянскія.

11. У першы ж дзень мой беларускі сябар (сябар майго сябра з Екацярынбурга) распавёў мне пра рускую мову, на якой размаўляюць у Беларусі. Шуфлядка, ссабойка і гэтак далей.

12. Нават тыя беларусы, якія лічаць, што размаўляюць на чыстай рускай мове, маюць моцны беларускі акцэнт і карыстаюцца словамі, якія не заўсёды зразумеюць расейцы. Ок, вы можаце кантраляваць свой слоўнікавы запас і навучыцца вымаўляць мяккія [т’], [д’], але інтанацыйнае афармленне сказа падрабіць хутчэй за ўсё не атрымаецца.

13. Мая першая кніга на беларускай мове была «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча. Гэта быў падарунак майго новага сябры. Спачатку я вырашыў падкрэсліваць і перакладаць словы, якія не мог зразумець, але іх было так шмат, што я кінуў гэтую ідэю. Цікава было тое, што я часта разумеў галоўныя словы сказа, але службовыя павінен быў кожны раз расшыфроўваць. Толькі паслухайце — нават, амаль, прынамсі, бо, альбо, ці, калі, але і гэтак далей. Мне дапамагала моўная здагадка. Я амаль нічога не перакладаў. Мая мэта была — зразумець галоўныя падзеі кнігі. Калі я скончыў чытаць кнігу, я ўжо мог напісаць некалькі слоў па-беларуску ў Фэйсбуку. Ужо тады некаторыя з маіх новых калег, вымушаны былі прызнацца, што я ведаю беларускую лепш за іх. Я быў у шоку.

14. Дарэчы пра калег. Мне так спадабалася гэтая краіна, што я адразу падчас вакацый вырашыў пайсці на сумоўе ў некалькі школ замежных моў. Эйчары глядзелі на мяне са здзіўленнем. Каб не выглядаць ідыётам, я казаў, што мой пра-прадзед быў з гэтай краіны (гэта не зусім была хлусня, бо ён быў палякам і я не ведаю, дзе дакладна ён жыў). Тады мяне спыталі: «А калі б твой пра-прадзед быў з Конга, ты б у Конга паехаў?»

15. А мне ў сваю чаргу было дзіўна, што ў класах было напісана «We don’t speak Russian here!» Гэта ж толькі забарона рускай мовы, а што калі студэнты пачнуць размаўляць па-беларуску? Мо, лепей напісаць «We speak English here»? У выніку я абраў тую школу, якая мне больш усяго была да спадобы, і паехаў у Екацярынбург зарабляць грошы. Праз 4 месяцы я пераехаў у Мінск.

16. Негледзячы на тое, што амаль усе беларусы лічылі мяне вар’ятам за тое, што я пераехаў з самой Расіі ў стабільную Беларусь, ніхто мяне не ўспрымаў як замежніка. І гэта пры тым, што я сябе ім адчуваў.

17. Я католік. Прынамсі быў ім у Расіі. Спачатку мне падабалася тое, што ў Беларусі багата прыгожых касцёлаў. Першы год я хадзіў у храм на Залатой Горцы. Але высветлілася, што я хаджу ў касцёл, каб атрымаць the feeling of belonging, якое тут атрымаць было немагчыма. У Благавешчэнску ксёндз цябе вітае асабіста, усміхаецца табе, размаўляе з табой. У Екацярынбургу трэба некалькі разоў паразмаўляць з прыхаджанамі, каб яны цябе заўважылі і пачалі табе ўсміхацца. У Мінску я не ведаю, што трэба рабіць, каб стаць часткай community. Цяпер у мяне ўжо ёсць некалькі сяброў-католікаў, і я ведаю, што яны звычайныя людзі. Але я таксама зразумеў, што адзін факт таго, што два чалавекі католікі ў Беларусі не зьяўляецца падставай, каб пачаць сябраваць.

18. Дарэчы у Беларусі нават у расейскай мове слова «царква» ўжываецца толькі ў дачыненні да праваслаўнай царквы, а для каталіцкага храма вы заўсёды карыстаецеся словам «касцёл». У Расіі таксама ёсць слова «касцёл», але яго ўжыванне вельмі абмежавана.


19. У Беларусі ўсе лічаць у доларах. Спачатку я не мог зразумець, колькі гэта. Расейскі рубель мне здаваўся адзінай лагічнай валютай. Ведаеце, калі ў Расіі эканамічны капец, расейцы думаюць: «Зноў долар расце». Калі гэта здараецца ў Беларусі, беларусы думаюць: «Зноў рубель падае».

20. Беларусы шмат працуюць і вучацца. У Благавешчэнску і Екацярынбургу мае студэнты адмянялі заняткі ў снежні і студзені, бо хацелі адпачываць. Тут вучацца нават 31 снежня і 3 студзеня.

21. Беларусы вельмі ветлівыя, але мне было вельмі складана знайсці сяброў (мо таму, што я інтраверт?). Першы раз мяне запрасілі ў госці на другім годзе майго жыцця ў Мінску. І гэта быў мой стары знаёмы з Казахстана, які таксама пераехаў у Мінск. Сяброў на працы я зайшоў таксама на другім годзе, пасля сумеснай вандроўкі ў Лондан. Так шо London — connecting people.

22. Дарэчы беларусы любяць скардзіцца на тое, што віза Шэнген для беларусаў каштуе больш чым для расейцаў. Але праўда ў тым, што большасць людзей у Расіі ніколі гэтай візай не карыстаецца, бо дорага і далёка. Я нават Маскву ўпершыню ўбачыў, калі мне было 19 год. За 26 год жыцця ў Расіі я бываў толькі ў Кітаі, Нямеччыне і Беларусі. За 4 гады ў Беларусі я вандраваў у Літву, Латвію, Польшчу, Францыю, Гішпанію, Нямеччыну, Вялікую Брытанію.

23. Мае беларускія знаёмыя: Гэта дом Чыжа. Я: Ваў! Які вялікі! Знаёмыя: Пачварны, так? Знаёмыя: Гэта Нацыянальная Бібліятэка. Я: Мм, якая ілюмінацыя. Знаёмыя: Пачварная, так? Знаёмыя: А гэта Чырвоны Касцёл. Я: Пачакайце, гэта таксама для вас пачварна? о_О


24. Мяне здзівіла тое, што ёсць беларусы, якія не толькі не ведаюць беларускую, але яшчэ і супраць яе.

25. Я ўсё яшчэ не разумею, што такое ЕРІП, як ім карыстацца, і чаму я павінен плаціць камісію.

26. Шмат беларускіх кампаній, якія маюць назву як у Расіі, не маюць да іх рэальнага дачынення. Прынамсі няма выгады для кліента.

27. Першы год я жыў у Беларусі з дазволам на часовае знаходжанне. У другі год атрымаў пасведчанне на жыхарства. Трэ’ было сабраць шмат паперак, у тым ліку тых, якія сведчаць, што я не маю сур’ёзных хваробаў.

28. У Расіі кожны грамадзянін мае абавязковы медыцынскі плюс (поліс — рэд.). Ад яго толькі адзін плюс — без яго немагчыма трапіць бясплатна да лекара. У Беларусі замест полюса карыстаюцца прапіскай у пашпарце. Вельмі зручна. Больш за то, мне пашчасціла з працай — у мяне ёсць медыцынскі плюс, які дае права карыстацца камерцыйнымі клінікамі.

29. Я ніколі не блытаў назвы беларускіх вуліц і станцый, бо мне мае знаёмыя адразу распавялі пра магчымыя памылкі. Але я ўпэўнены, што тапаніміка павінна быць на адной мове — беларускай. Дарэчы, аднойчы на станцыі Маладзёжная мяне спыніў хлопец і спытаў з расейскім акцэнтам: «Как доехать до Октябрьской?» Калі я растлумачыў яму, што гэта Кастрычніцкая, ён падумаў, што раней гэтая станцыя мела назву Октябрьская, але потым яе змянілі на Кастрычніцкую.

30. Кажуць, што галоўны прынцып сапраўднага беларуса — гэта абыякавасць да жыцця і агульная млявасць. Я не згодны. На маю думку, беларусы цікавяцца жыццём, але робяць гэта ў таемнасці. Талерантнасць — яшчэ адзін міф. Калі беларус цябе яшчэ не трэснуў, то гэта толькі таму, што не хоча ў турму. Ведаю, што насамрэч беларусы не апалітычныя, але яны не вельмі любяць размаўляць пра палітыку. У Расіі ж кожны лічыць сябе палітолагам.

31. У Беларусі я навучыўся заплюшчваць вочы на рысы характару чалавека, якія мне не падабаюцца. Напрыклад, я не люблю тое, што некаторыя мае калегі кажуць пра беларускую мову, але я шаную іх як спецыялістаў.

32. Мінск — зялёны горад. Тут вольна дыхаецца. У Беларусі ёсць ініцыятывы па раздзельнаму збору смецця. А вучні школ усё яшчэ збіраюць макулатуру. Я не бачыў, каб беларусы кідалі смецце на дварэ, асабліва там, дзе жывуць.


33. У Беларусі змагар — крыўднае слова.

34. Я ўжо казаў, што мне пашчасціла з працай. Яшчэ адна прычына — гэта прыярытэт заробка, а не статуса. У Расіі мне часта прапаноўвалі гучныя пасады з мінімальнай платай. Маўляў, каму патрэбныя грошы? Вы ж начальнікам будзеце!

35. Вы ведалі, што ў Мінску цудоўны клімат? Пасля Урала і Далёкага Усходу тут проста казка.

36. Пасля пераезду каштан стал маёй улюбёнай раслінай. Дагэтуль я думаў, што каштан — гэта куст. Восенню я ўбачыў на галінках яшчэ зялёны плод. Я так хацеў да яго дакрануцца. Адкуль мне было ведаць, што ён калючы? Мяне здзіўляла тое, што на дварэ растуць яблыкі, але нікому яны не патрэбныя. У маім дзяцінстве я амаль не еў яблыкі, бо яны былі вельмі дарагімі. У нашым клімаце яны не раслі.

37. Тут я адчуваю сябе вольным. Я не магу паўплываць на палітыку не таму, што я слабы, а таму што я не маю права, бо я замежнік.

38. Частым пытаннем беларусаў, якія даведаліся пра тое, што я з Расіі, было: «Чаму не ў Маскву?» Але чаму адразу ў Маскву?

39. Калі я наведваў Мінск упершыню, я ведаў, што краіна называецца Беларусь, бо ў мяне ў школе была добрая настаўніца геаграфіі. Яна растлумачыла нам, чаму трэба казаць «Беларусь», «Малдова», «Тыва» і гэтак далей. Калі я пераехаў у Беларусь, я не меў паняцця, што такое Вялікае Княства Літоўскае. Не памятаю, што нам расказвала настаўніца гісторыі, але я думаў, што ВКЛ — гэта адна з германскіх дзяржаў. Мо, пераблытаў з Тэўтонскім ордэнам. Я памятаю дакладна, што у школе нас вучылі, што Украіна і Беларусь — гэта страчаныя тэрыторыі Расіі. Да таго, як пераехаў у Беларусь, я блытаў Рыгу і Вільнюс. Большасць беларусаў, з якімі я размаўляў пра мовы, былі упэўненыя, што літоўская мова падобная да эстонскай.

40. Халаднік я ўпершыню пакаштаваў у Мінску ў першы дзень вакацый. Цяпер гэта для мяне суп нумар адзін. Але я не ведаў, што дранікі — беларуская страва, бо мая маці часта іх гатавала.

41. У Беларусі user-friendly святлафоры — яны міргаюць не таму, што «тобі піпец праз секунду», а таму што ў вас яшчэ ёсць шанец уратаваць сваё жыццё.

42. Мае расейскія сябры, якія прыязджалі ў Мінск, кажуць, што Беларусь знешне больш падобна да Нямеччыны, чым да Расіі. Асабліва замкі.

43. Дарэчы, мае расейскія сябры больш не чытаюць мае пасты ў Фэйсбуку, бо ні халеры не разумеюць па-беларуску. Дарэчы пра тое, як мае суайчыннікі разумеюць беларускую мову: «Вот нахер птичий язык ретвитить?»

44. Не таму я беларус, што нарадзіўся ў Беларусі, а таму што Беларусь нарадзілася ўва мне.